 |
|

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Ідэя выкарыстання ў расійскім тэксце беларускіх імёнаў у іх арыгінальнай форме ад самага пачатку падавалася інтуітыўна слушнай. У выніку менавіта такія формы былі выкарыстаныя ў расійскамоўнай версіі “Даклада пра стан незалежнай культуры і НДА ў Беларусі”. /.../ Гэты падыход - дазваляе захоўваць нацыянальную спецыфіку імёнаў і арыентуецца на саманайменне канкрэтнага чалавека; - прагматычна слушны, бо дазваляе “загугліць” імя, якое выклікала цікавасць, каб знайсці ў, напрыклад, байнэце інфармацыю пра канкрэтныя персаналіі ў рамках канкрэтнай культуры; - дазваляе спадзявацца на пэўную ўніфікацыю той вялікай колькасці варыянтаў беларускіх імёнаў, якія сёння існуюць у іншых мовах (у тым ліку – у расійскай); - знаходзіцца ў адпаведнасці з праверанай традыцыяй іншых моваў, перадусім тых, якія існуюць у межах графічнай сістэмы лацінскага алфавіту – дзякуй Зьмітру Саўку за кансультацыю ў гэтым пытанні. Калі я ўсё слушна зразумела, то толькі латышская мова перадае іншамоўныя імёны на свой лад. Іншыя ж мовы маюць традыцыю выкарыстання арыгінальных імёнаў у арыгінальнай графіцы – з усімі спецыфічнымі іншым мовам графемамі і дыякрытычнымі знакамі. Адзначу, што такая схема датычыцца адной графічнай сістэмы. Выкарыстанне імёнаў у іх арыгінальных формах выглядае слушным, калі кірылічнае імя выкарыстоўваецца ў арыгінальнай форме ў межах кірыліцы або ў межах лацінкі выкарыстоўваецца арыгінальная форма імя з іншай мовы з лацінскай графічнай сістэмай. (У межах розных графічных сістэмаў я б бачыла як мага больш дакладную транскрыпцую, з падачай у квадратных дужках арыгінальнай формы). Чытаць цалкамTags: будзьма, спасылкі
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
вярнулася з менску з трафеямі - першай кнігай віталя рыжкова ( ryzhkou) - "дзверы, замкнёныя на ключы" (на зваротным шляху з асалодай праслухала дыск з аўдыёвершамі), беларускімі налепкамі на клавіятуру і тортам "белая вежа", за якім палявала (рэальна і віртуальна) ужо недзе з год. дзень быў вельмі напружаны, вельмі шкада, што далёка не ўсіх, з кім хацелася б пагутарыць, атрымалася пабачыць, але тым, на каго зірнуць атрымалася (хаця б і пробегам), - вялізны дзякуй. віскі быў п'янкі, каньяк смешны, пяльмені смачныя, а вашае таварыства цёплым... хацелася б тут павесіць які атмасферны здымачак, але іх не будзе :)
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
10 снежня выйшла з друку кніга Эвы Томпсан "Песняры імперыі: Расійская літаратура і каланіялізм"  Пер. з англ. мовы Т. Нядбай (Т. Л. Нетбаева). – Мінск: Медысонт, 2009. – 382 с. ISBN 978-985-6887-53-9 Рэдактар Валянцін Акудовіч (у кнізе не пазначаны - гэта памылка мая і выдавецтва) кнігу можна набыць у Мінску: -- у кнігарні "Акадэмкніга" -- на ўправе БНФ -- у інтэрнэт-кнігарні www.knihi.by па цане 19.500 рублёў-- у інтэрнэт-кнігарні www.prastora.by па цане 23.800 рублёў-- у мяне; чытаю пошту, каментары і прыватныя паведамленні Змест кнігі і анатацыю можна паглядзець тут.Рэцэнзіі, меркаванні, спасылкі:Валянцін Акудовіч Жыцьцё і сьмерць мітаў: Гуманізм рускай літаратурыТацяна Нядбай Расійскі клапан у беларускім сэрцыІгар Гафараў "Ці патрэбная нам Эва Томпсан?" // "літаратурны" нумар "ARCHE" (№ 10 за 2009 год) Рэйтынг найлепшых перакладных кніг за 2009 год ад часопіса "ПрайдзіСвет" (у прыватнасці ў рэйтынгі Лявона Баршчэўскага, Марыйкі Мартысевіч ды Ганны Кісліцынай) Сяргей Богдан Праваднік па імперскай літаратурыТацяна Нядбай Эва Томпсан - Толькі для зацікаўленых (працяг дыскусіі) Аляксей Ластоўскі Расія як хвароба, літаратура як зло скарочана, поўная версія - Палітычная сфера. Нацыя vs. нацыянальны праект #14 (2010)Аляксей Шота Яшчэ некалькі словаў пра Эву Томпсан, надрукавана ў "ARCHE" (6 -2010)Tags: кніга, спасылкі, эва томпсан
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
мяне цяпер абсалютна не стае на дыскусіі, спрэчкі, заявы і ўвогуле якія-небудзь іншыя тэксты, але не давала спакою скандальная гісторыя з календаром - бо для мяне як для старонняга назіральніка, які, аднак, сачыў за гісторыяй бадай ад самага пачатку, было відавочна, што Ганна Кісліцына нікога не абражала ў сваіх тэкстах (што ў жж, што ў прэсе), і тая хваля, якая накрыла яе, ну, мякка кажучы, несправядлівая і адназначна беспадстаўна абразлівая для самой Ганны... і я вельмі-вельмі-вельмі ўсцешаная, што Марыйка такі зрабіла тое, што па вялікім рахунку, мусілі зрабіць тыя, хто абвінавачваў невядома ў чым Ганну, - знайшла лінкі тое, што мне па сілах, - прапіярыць допіс Марыйкі - падпісваюся пад кожным словам.
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Усе мае працы або ад самага пачатку планаваліся як часовая падпрацоўка, або з розных прычынаў заканчваліся праз нейкі час пасля пачатку. Ну, напрыклад, аднойчы ўладкавалася на суботу-нядзелю на працу ў пэйджынгавай кампаніі, але праз два тыдні (то бок, чатыры мае працоўныя дні) істотна знізіўся заробак, за тыя грошы не было сэнсу працаваць. Начальства з разуменнем і без праблем адпусціла.
Яшчэ адна праца - кур'ер, - як і мінулая, здарылася падчас навучання ва ўніверы. Больш-менш цёплы кастрычнік я прабадзялася па Менску, развозячы па дзіцячых садках і школах фотаздымкі і забіраючы грошы. За гэты месяц назбіралася хвастоў на вучобе, надвор'е стала істотна пагаршацца і перспектыва далей адпачываць ад разумовай работы фізічнай працай падавалася ўжо не такой каляровай і прывабнай. Знайшоўшы сабе замену сярод сваіх аднакурсніц, развіталася з фотаатэлье.
Трэцяя праца (дакладней - першая храналагічна) здарылася ў мяне яшчэ на першым курсе, тады вучылася на завочцы. Пайшла лабаранткай у школу, у сваю школу, якую некалькі месяцаў таму скончыла. Маладой-зялёнай ідэалістцы, мне тады здавалася, што здолею пераадолець усе складанасці (яны былі добра вядомыя - рэдкая мажлівасць!) унутры калектыву, што яны не адаб'юцца на мне. І ўсё ж праз тры тыдні не вытрывала. Школы ўсе розныя, але стасункі ў школьных калектывах, напэўна, паўсюль падобныя. Дзякуй дырэктарцы, якая насуперак волі маёй непарэсднай начальніцы адпусціла мяне без неабходнасці адпрацоўваць месяц.
Цягам усіх сваіх часовых падпрацовак я заўжды цешылася, што яны - часовыя, што хутка скончацца. Здаецца, і калектывы былі добрыя, і умовы неблагія, але калі мне прапаноўвалі адразу або пасля заканчэння ўніверу прыходзіць працаваць на сталай аснове, я, хаця і пагаджалася, але ніколі не прыходзіла. У нейкі момант мне нават пачало здавацца, што я не здатная да пастаяннай працы. І, шчыра кажучы, баялася ўладкоўвацца на чарговую, бо думала, што ўцяку адтуль праз месяц (па нейкай, незалежнай ад мяне, вядома ж, ха-ха, прычыне). І вось - працую ўжо год у адной кампаніі. Пры тым, што памылак і лажаў у мяне было шмат, у прынцыпе мне падабаецца мая праца. Ведаю, што ніхто не ідэальны. Што людзі кожны са сваімі тараканамі, калі не са шкілетамі ў шафе. Ведаю, зрэшты, што я сама досыць складаны чалавек, які не ўмее прамаўчаць, і часам не мае значэння - ад упартасці гэта ці ад абвостранага пачуцця справядлівасці, абедзве гэтыя заганы ў роўнай ступені ўласцівыя мне. І яшчэ многа іншых заганаў) Але я за многае ўдзячная людзям, з якімі супрацоўнічаю, і яны мне шчыра падабаюцца) Люблю вас, ага)))
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
На беларускім філфаку кожны новы набор, як правіла, ведае на колькі імёнаў гістарычных пісьменнікаў больш, чым папярэдні, – даследнікі пастаянна адкрываюць невядомыя раней творы і аўтараў, перакладнікі – перакладаюць іх на сучасную беларускую мову. Я і здзівілася, і ўзрадавалася адначасова, калі ўбачыла змест новай кнігі Сяргея Кавалёва “Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” – столькі імёнаў! Так, мажліва, паэзія ВКЛ эпохі Рэнесансу – гэта не тая літаратура, якую хочацца чытаць у метро або дома на канапе, але, пагадзіцеся, прыемна ўсведамляць, што гісторыя нашай літаратуры складаецца не з двух твораў і трох аўтараў. Якіх, дарэчы, паэтаў Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу вы змаглі б назваць, не зазіраючы ў падручнікі-энцыклапедыі-інтэрнэт?Tags: будзьма, спасылкі Current Music: нету слонёнка в лесу у меня, слонёнка весёлого нет
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Берн не асабліва ўразіў. То бок, горад як горад, але вось ягонага водару не адчула. Ну, мядзедзі, ну, швейцарскі банк, ну, нейкае нешта... Але што (мне з таго)? Зрэшты, у такіх выпадках заўжды разумею, што праблема, хутчэй за ўсё, не ў горадзе, а ўва мне - значыць, проста тут і цяпер не супала з месцам. А вось начоўка ўдалася! ( Чытаць болей + Фоты )Tags: bern, schweiz, suisse, walensee, zürich, вандроўкі, дарога, фота, фота Птушкі Current Location: Warszawa Current Music: Сегодня я твоя учітельніца пенія - встань, покажі домашнее заданіе!
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
19 жніўня 21.18 Верона і Мілан на сёння.  Другі дзень елі ўлюбёную лазанью ў арыгінальным выкананні (дарэчы, упершыню пакаштавала яе ў Вільні). Падсумоўваючы гэтыя Гарады цяпер, едучы праз Альпы, цешуся, што абышлі Верону ранкам, у адсутнасць турыстычных натоўпаў, а таксама радуюся таму, што на Верону ў нас было больш часу, чым на Мілан. ( Верона і Мілан )Tags: italia, milano, verona, вандроўкі, дарога, фота
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
 цэлы дзень ліў дождж, халодны, мы дасталі сыр, прывезены са швейцары, віно сухое чырвонае, прывезенае з італіі, астры! цяпер жа - зорапад, яны нападалі самі))) проста ў вокны - астры я прачнулася сёння на досвітку і прыгадала тыя першыя школьныя ранкі, поўныя хвалявання і трывогаў нейкіх унутраных, не абгрунтаваных асаблівымі прычынамі, трошкі зябкія і шэрыя, і падумала пра астры і - вось яны))) люблю) прыгадвала, як бабуля, калі я ночыла ў яе, падымала мяне зранку, грэла бялізну на батарэі (або прасам) - каб апранаць нагрэтую, цёплую хаджу ў ваўняных шкарпэтках з асаблівым настроем гляджу на яблыкі запальваю свечкі і раблю глыток чырвонага восень, я люблю цябе, прывітанне! ( + 1 фота )Tags: фота
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
16 жніўня, 2010 15.37 (працяг) Загрэб – няма словаў. За паўдні паспелі аблазіць ніжні і верхні гарады, пасядзець у кавярні з відам на горад (зверху) і закахацца ў яго)) Там жа ў фоціка селі акумулятары, што, зрэшты, дапамагло больш поўна ўпітваць у цябе само места ,а не вышукваць ракурсы для здымкаў) Але колькі фотак ёсць і адтуль.
 ( Чытаць болей + фоты ) Tags: greda, hrvatska, zagreb, вандроўкі, галопам па яўропам, дарога, фота
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
16 жніўня, 2010 15.37 На Балатон патрапілі толькі пад самы вечар і сярод шчыльна забудаванага берагу ледзь знайшлі кэмпінг. То бок, кэмпінгаў там шмат, але ў нас не было падрабязнай мапы ўзбярэжжа, а таму даводзілася шукаць “навобмацак”, пагатоў, мы ведалі, што кэмпінгі там мусяць быць. Водар шашлыкоў, турысты з матрасамі і ў плаўках, музыка, кавярня-да-кавярні, шматлікія гандлёвыя намёты – усё гэта прыпамінала Крым, толькі дарогі, мова турыстаў ды нумары машынаў адрозніваліся. Гэта на першы погляд.
( Чытаць болей + фоты )
Tags: balaton, magyarország, вандроўкі, галопам па яўропам, дарога, фота
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
польшча (люблін) - славакія (праездам) - вугоршчына (будапешт, балатон) - харватыя (загрэб, грэда, сісак, рыека, порэч, мора) - славенія (любляна) - італія (венецыя, верона, мілан) - швейцарыя (мантро, вэвэ, берн, цурых) - ліхтэнштэйн (вадуц і горы) - аўстрыя (праездам) - нямеччына (мюнхен) - чэхія (праездам) - польшча (варшава) 4000 км, 7,5 8,5 сутак, на дарогу (на паліва і - выдаткі не саступаюць паліву - платныя дарогі) пайшло каля 100 еўра з чалавека (ехалі ўчатырох) на інтэрнэт часу і сілаў фактычна не было, але тоё-сёе запісвалася ў форме дзённіка)) разбяруся з фотаздымкамі, буду вывешваць часткамі. падарожжа было насычаным ва ўсіх сэнсах! Tags: вандроўкі, галопам па яўропам, дарога
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
адгуляла ў Будапешце, ён чароўны, адназначна - мой горад! толькі ніводная тутэйшая кавярня не ведае, што такое мой улюбёны placek po-węgiersku фоткі і ўражанні будуць увечары ці заўтра, а пакуль мы дапіваем капучына і - ногі мачыць у Балатоне. заўтра - Харватыя і мооооора. ну, ці пазаўтра мора) як пойдзе)) усім прывітанне! Tags: budapest, magyarország, вандроўкі, галопам па яўропам, дарога Current Location: Hungary, Budapest
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
14.08.2010 5.39 Славакія На бігбордзе: Славакія – лепшае месца для жыцця, а на суседнім – plocha. Што гэта такое па-славацку, я не ведаю, але ў кожным разе мне харашо)) тут горы і дарога вядзе да мора. Знешне Славакія нечым нагадвае Польшчу, можа, бясконцымі рэкламнымі шыльдамі. Зрэшты, чым далей ад польскай мяжы, тым іх становіцца менш і гэта прыемна. А вось паводле нейкай унутранай энергетыкі яна падаецца больш вясёлай і разняволенай. Хаця колькі я ведаю той Славаччыны – паўдні ў Братыславе (затое якія паўдні!) ды вось цяпер праездам. (NB Навакольная рэчаіснасць чамусьці пачала ўспрымацца ў катэгорыях і тэрмінах сэксу і цялеснасці) Пакуль пісала – вось яна, Вугоршчына) І славацкая мова (на жаль, пакуль толькі з радыё) мяне хвалюе) Увогуле, з гэтымі мовамі такая штука: дужа падабаецца слухаць як гавораць па-чэшску, па-славацку, па-нямецку, крыху астыла пакуль да французскай ды ўкраінскай, хаця сама размаўляць па-ўкраінску люблю. Ёсць глыбокі сантымент да літоўскай. Прадчуванне нарвежскай (больна уж мне іхнае мора, выспы ў моры і нардычнасць падабаюцца, калісьці і туды, хо-хо). Так, ва ўсім гэтым ёсць пазамоўны момант. Оў-ёў. Перада мной яшчэ вугорская, якую я ніколі не чула. Паглядзім) а пакуль – рьжь. Пака-пака. Сонца ўзыходзіць. Tags: magyarország, вандроўкі, галопам па яўропам, дарога Current Location: Hungary, Budapest
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
напівацца ў зюзю разы чатыры на месяц (адзін раз у сувязі з месячніцай - выкрэсліваем, незалік), і глядзець на месяц, намагаючыся не скуголіць з усіх сілаў намагаючыся - ні енку, ніводнага гуку болю, апусціўшыся на каленкі, але - тварам бы у твае далоні, мары, бля, марна быў? так, ісці ў краму не зважаючы на карму, колькасць Е, цукру ды солі, кілакалорый, прасвятляцца, то бок - святлом напаўняцца, цяплом, моўчкі, колькі часу ўглядаючыся ў столь і далей - вайна - зноў рэгулярна збіраць рэчы казаць "бывай" і - зусім ужо небяспечна - "ідзі на..." (зрэшты, можа вагацца, могуць быць розныя варыяцыі) але вынік адзін - адчуваць на шыі рукапалажэнне вар'яцтва, рытуальнае блядства, засмокі па ўсім целе, як алей, слізкія, чужыя дотыкі, механічна гатаваць памыі, каштаваць ротам іх, і далей зноў сядзець у зямлянках, пакуль танкі блізкія, рукамі капаць траншэі, зямля пад пазногцямі, як персеіды, - хоць жаданне задумвай на кожную пясчынку, што раздзірае цела, парожнімі гіперлінкамі пасярод тэксту лезе і зводзіць, і зваблівае туды, дзе дзела- віта: я люблю цябе, дзетка, усё акей, хакей на лёдзе ў нясцерпную спёку, кактэйль, даніна модзе, чэмпіянат свету па футболе, сіеста, казырныя словы й ніякіх вестак з фронту чарговы месяц - юзер! лузер! адно што паспееш зноў чатыры разы - у зюзю Tags: ***, вершы
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
| |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
прачынацца і выкарчоўваць сэрца свайго бліжняга ненавідзець лішняга як костачкі з вішняў вымаць пальцамі дзёрзкімі словамі цягучымі смоламі ляжаць голымі выпадковымі пастаяльцамі не джэкпотаў прага не букмекерская смага ні жар-птушкі, ні магаў ні цудаў хачу чароўных-наварожаных ад жыцця - жыцця гаючага пачуцця а нібы няўцям як яшчэ бывае як можам мы прачынацца ў палоне мяккіх далоняў пахкіх півоняў водары яблыкаў з уласнага саду як ядвабных пялёсткаў пацалункаў порсткіх і каб дажджы касыя хлёсткія асеннія а мы ў цеплыню ложка падаем каб свяціў маяк каб было як расціснуць кулак і расказваць сны прачнуўшыся на світанні каб штарміла мора й адганяла ворагаў а не нас у мораку смугой ледзяной вітала Tags: ***, вершы Current Mood: мясцовыя хронікі
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
|
 |